Саўмін: рашэнне па павышэнні тарыфнай стаўкі 1-га разрада не прынятае

Меркавалася, што гэта дазволіла б павысіць заробкі працаўнікам бюджэтнай сферы. Аднак, як паведамляе БелаПАН, у прэс-службе Савета міністраў кажуць, што рашэнне "чакаюць пазней".

Нельга выключыць, што рашэнне аб павышэнні стаўкі першага разраду з 1 жніўня будзе прынята ў бліжэйшыя дні задняй датай.

Так, напрыклад, адбылося з апошнім павышэннем: 1 траўня 2012 года тарыфная стаўка першага разраду павысілася на 5% (з 200000 да 210 тысяч рублёў), але адпаведная пастанова Саўміна была падпісана 4 траўня.

Фота — bymedia.net