Сёлета на пінскіх вуліцах зробяць толькі ямачны рамонт
Як паведамляе газета “Пінскі веснік”, на капітальны рамонт дарог банальна не хапае грошай.
Таму дарожнікі цалкам заасфальтуюць толькі частку адной з пінскіх вуліц. Пасля заканчэння ямачнага рамонту праблемныя ўчасткі дарог будуць пакрываць бітумнай эмульсіяй і шчэбенем.
На ўсе нараканні пінчукоў дарожнікі разводзяць рукамі і спадзяюцца на рэспубліканскія “Дажынкі”. Іх абяцаў прабіць для Пінска кіраўнік Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар.