Сёлета на тэставанні "адсеялі" 18 тысяч чалавек, якія адгадвалі адказы

Нагадаем, каб выключыць магчымасць удзелу ў конкурсе абітурыентаў, якія маюць нізкі ўзровень падрыхтоўкі, сёлета ўстанавілі ніжняе значэнне тэставага бала, пачынаючы з якога адзнака пры паступленні ў ВНУ прызнаецца здавальняючай — 7 балаў.

Мінадукацыі адзначае, што таксама былі адсеяныя "выпадковыя" абітурыенты, якія спрабавалі адгадваць адказы на заданні цэнтралізаванага тэставання. У папярэднія гады яны маглі паступіць, але адлічваліся ўжо пасля першай сесіі з-за нізкага ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі.

Як паведамляе БЕЛТА, сёлета на цэнтралізаваным тэставанні не змаглі набраць 7 балаў больш за 18 тысяч абітурыентаў.

Гл. таксама па тэме: Каля 11 000 абітурыентаў не набралі 7 балаў на ЦТ па матэматыцы

Фота — matura.fulara.com