Сёлета спаўняецца 300 год “сучаснаму” выгляду пінскага касцёла (фота)
Храм Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі разам з кляштарам францысканцаў — найбуйнейшы ў Беларусі архітэктурны ансамбль, выкананы ў стылі барока.
Пра гэта сведчаць адмыслоўцы.
Згаданыя кляштар і касцёл — адныя з самых старажытных пабудоваў Вялікага княства Літоўскага. Яны былі закладзены пры вялікім князі Сігізмундзе Кейстутавічы ў 1396 годзе. Спачатку будынкі былі драўлянымі, падчас нападу на Пінск казакаў у 1648 года яны моцна пацярпелі. У 1712 годзе пачалі ўзводзіцца каменныя карпусы кляштару і перабудоўвацца касцёл, яны і захаваліся да нашых дзён.
