Сенат ЗША адобрыў “Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі”
Законапраект прадугледжвае падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў нашай краіне.
Ён ініцыяваны старшынёй Хельсінскай камісіі Кангрэса ЗША, рэспубліканцам Крыстаферам Смітам. Ніжняя палата Кангрэсу, Палата прадстаўнікоў, адобрыла акт 6 ліпеня 2011 году. Цяпер законапраект мае падпісаць прэзідэнт Злучаных Штатаў Барак Абама, паведамляе “Радыё Свабода”.
Ухвалены законапраект уносіць змены і папраўкі ў закон 2004 года “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”.