Сенат разгледзіць законапраект аб падаўжэнні Акту аб дэмакратыі ў Беларусі

Нагадаем, Акт аб дэмакратыі ў Беларусі быў прыняты кангрэсам ў 2004 годзе; у 2006-м і ў 2008-м яго дзеянне падаўжалі яшчэ на два гады.

У праекце новага дакумента гаворыцца пра апошнія падзеі ў Беларусі. Адзначаецца, у прыватнасці, што беларускія ўлады парушалі асноўныя правы чалавека і прынцыпы дэмакратыі, у тым ліку шляхам правядзення несумленных выбараў у снежні 2010 года, якія не адпавядалі стандартам АБСЕ. Сотні дэмакратычных актывістаў, а таксама незалежныя журналісты ў Беларусі падвергліся рэпрэсіям, пераследам і арыштам.

ЗША працягнуць цеснае супрацоўніцтва з ЕС і іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі для стварэння неабходных умоў "далучэння Беларусі да сям'і еўрапейскіх дэмакратыяў", адзначаецца ў дакуменце.

У праекце абноўленага акта не ўдакладняецца сума, якая будзе выдаткаваная на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, але гаворыцца, што ў 2012-2014 гадах яна не павінна перавышаць суму, выдаткаваную ў папярэднія гады, перадае БелаПАН.