Сёння польскае тэлебачанне пакажа фільм пра мастака Алеся Пушкіна
28 траўня а 22.05 па польскім часе першы тэлеканал польскага тэлебачання TVP1 пакажа фільм “Беларускі вальс”.
Фільм распавядае пра жыццё мастака Алеся Пушкіна ў вёсцы Бобр Крупскага раёна. Туды ў 1990-х гадах Пушкін пераехаў з Віцебска, пасля таго як улады зачынілі тут ягоную прыватную мастацкую галерэю.
Стужка паказвае Алеся Пушкіна не толькі як мастака і аўтара шырокавядомых перфомансаў, але таксама зазірае ў ягонае асабістае жыццё, жыццё ягонай сям’і.
Зняты “Беларускі вальс” быў польскім рэжысёрам Андрэем Фідзікам.