Сёння пройдуць набажэнствы ў памяць пра ахвяр тэракту ў мінскім метро
Сёння дзявяты дзень пасля трагедыі.
Да станцыі метро "Кастрычніцкая", дзе 11 красавіка выбух панёс жыцці 13 чалавек, мінчукі дагэтуль нясуць кветкі і запальваюць свечкі. Ля ўваходу на станцыю збудаваны імправізаваны пастамент з фатаграфіямі і імёнамі загінулых. Там увесь час знаходзяцца некалькі дзясяткаў чалавек.
Грамадзяне і арганізацыі па-ранейшаму пералічваюць сродкі на дабрачынны рахунак адмыслова адкрыты пасля тэракту. У шматлікіх беларускіх гарадах пасаджаны алеі ў памяць пра загінулых. Праз год на месцы трагедыі плануецца стварыць мемарыял.
У лякарнях яшчэ застаюцца больш 100 пацярпелых, 19 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляе РИА Новости.