Сёння стане вядомым імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры

Імя лаўрэата назаве ў Стакгольме Шведская акадэмія. Па традыцыі, лаўрэата прадставіць пастаянны сакратар акадэміі - шведскі пісьменнік і гісторык Петэр Энглунд. Звычайна ў спісе значыцца да 350 імёнаў пісьменнікаў і паэтаў. У красавіку гэты спіс скарачаецца да 15-20 чалавек і затым - да пяці кандыдатаў, з якіх у кастрычніку члены акадэміі выбіраюць большасцю галасоў аднаго. Згодна з правіламі Нобелеўскага фонду, імёны ўсіх кандыдатаў на прэмію можна будзе даведацца толькі праз 50 гадоў.