Сёння ў 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў
Яго мэта — прыцягнуць увагу людзей да значэння музеяў у жыцці чалавека і ўсяго грамадства.
Свята было заснаванае ў траўні 1977 года на генеральнай канферэнцыі Міжнароднага савета музеяў. Яно традыцыйна адзначаецца 18 траўня, і можа працягвацца як усе выхадныя, так і нават цэлы тыдзень, адзначае РІА "Новости".
Сёння ўсе беларускія музеі можна наведаць бясплатна, інфармуе БелаПАН.
Дарэчы, у нашай краіне дзейнічаюць 153 дзяржаўных музеі, больш за палову з якіх — краязнаўчыя (52%), рэшта — этнаграфічныя і гістарычныя (23%), а таксама мастацкія (13%) і літаратурныя (10%). Яшчэ 479 музеяў адносяцца да сістэмы Мінадукацыі, каля 200 — да іншых міністэрстваў і ведамстваў, 14 музеяў створаныя грамадскімі аб'яднаннямі. У Беларусі існуе сем прыватных музеяў.
Фота — bymedia.net