Сёння ў Кіеве адкрыюць помнік Уладзіміру Караткевічу (фота)
У мерапрыемстве возьмуць удзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка і міністр культуры Украіны Міхаіл Кулыняк.
20 кастрычніка ў Кіеве адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка Уладзіміру Караткевічу. У мерапрыемстве возьмуць удзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка і міністр культуры Украіны Міхаіл Кулыняк, дзеячы культуры і мастацтва Беларусі і Украіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.
Помнік Караткевічу ў Кіеве ўсталявалі яшчэ 14 красавіка. Знаходзіцца ён ля пасольства Рэспублікі Беларусь па вуліцы Кацюбінскага, 3. На цырымоніі плануецца выступ ансамбля “Купалінка” Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Помнік створаны беларускімі скульптарамі Канстанцінам Селіханавым, Алегам Варвашэнем і архітэктарам Аляксандрам Корбутам.
Нагадаем, што Уладзімір Караткевіч 50-я гады ХХ ст. вучыўся на філалагічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, а пасля працаваў настаўнікам на Кіеўшчыне.