Сёння ў Мінску адкрываецца сезон атракцыёнаў

Галоўныя паркі Мінска - Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага і Парк культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў - адкрываюць сёння сезон атракцыёнаў.

З прыходам вясны спецыялісты агледзелі ўсе металаканструкцыі атракцыёнаў на трываласць, правялі грузавыя выпрабаванні і электрафізічныя вымярэнні, паведамляе БелТА.