Сёння ў Мінску адкрыецца выставачны праект "Company & Цэслер"

Экспазіцыю складуць аб'екты Уладзіміра Цэслера, лялькі Алены Байрачнай і скульптуры Мікалая Байрачнага і Віктара Мінко.


Галоўны акцэнт экспазіцыі пабудаваны на спалучэнні высокага прафесійнага майстэрства з індывідуальнымі аўтарскімі аранжыроўкамі. З эстэтычнага пункта гледжання кожная з работ чатырох мастакоў аб'ядноўвае мінулае з сучаснасцю.

Выстава "Company & Цэслер" будзе працаваць да 21 студзеня, паведамляе БелТА.