Сёння ў Мінску згуляюць футбольныя зборныя Беларусі і Балгарыі

Таварыскі матч нацыянальных футбольных зборных Беларусі і Балгарыі пройдзе сёння, 10 жніўня, на мінскім стадыёне “Дынама”. Пачатак а 20-й гадзіне.

Упершыню ў зборную выкліканыя бронзавыя прызёры маладзёжнага чэмпіянату Еўропы-2011 мінскі дынамавец Станіслаў Драгун і Аляксандр Гутар з барысаўскага БАТЭ.