Сёння ў Мінску згуляюць зборныя Беларусі і Босніі і Герцагавіны
Сустрэча можа вырашыць увесь ход адборачнага турніра.
Сёння на мінскім стадыёне “Дынама” ў межах кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы па футболе 2012 года згуляюць нацыянальныя каманды Беларусі і Босніі і Герцагавіны. Пачатак гульні у 20.30. Судзіць сустрэчу будзе група арбітраў з Венгрыі. У турнірнай табліцы кваліфікацыйнага раўнда абедзве зборныя размясціліся побач. Беларусы займаюць другі радок з 12 ачкамі пасля сямі гульняў, а баснійцы — трэці з дзесяццю пунктамі. Яны правялі на гульню менш. Таму сустрэча ў Мінску фактычна ператвараецца ў барацьбу за выхад у плэй-оф турніра.
Нагадаем таксама, што ў 17.30 на барысаўскім гарадскім стадыёне згуляюць моладзевыя зборныя Беларусі і Босніі і Герцагавіны. Яны спрачаюцца за выхад на чэмпіянат Еўропы 2013.
На здымку галоўны трэнер беларускай зборнай Бернд Штанге.
Фота — bymedia.net