Сёння ў школах, садках, дзіцячых паліклініках Мінска адключаць ацяпленне

З 25 красавіка цяпло адключаць у школах, дзіцячых дашкольных ўстановах, лячэбна-прафілактычных стацыянарах, дзіцячых паліклініках і дамах дзіцяці, паведамілі  БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Пры неабходнасці, па ўзгадненню з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі, з 25 красавіка да 1 траўня дзіцячым ўстановам дазваляецца ўключаць ацяпленне.

Нагадаем, ў жылым сектары Мінска адключылі ацяпленне 21 красавіка.