Сёння ў Ялце адбудзецца пасяджэнне Эканамічнага савета краін СНД

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў пасяджэння будзе пытанне па праекце дагавора аб зоне свабоднага гандлю.

Дакумент скіраваны на фарміраванне адзінай дагаворнай базы. У межах новага дагавора мяркуецца звядзенне да мінімуму выняткаў з рэжыму свабоднага гандлю, у дачыненні да якіх ужываюцца імпартныя пошліны. Экспартныя пошліны ў межах будучага дагавора плануецца зафіксаваць, а пасля набыцця ім моцы распачаць перамовы па іх паэтапнай адмене.

Пасля ўхвалення Эканамічным саветам праект дагавора аб свабодным гандлі плануецца ўнесці на разгляд чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, паведамляе БелаПАН.