Сёння завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў
У большасці акруг рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты адбылася напярэдадні, 22 жніўня.
Нагадаем, што Цэнтравыбаркам рэкамендаваў правесці рэгістрацыю кандыдатаў у адзін дзень. Па словах кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай, зарэгістраваць усіх кандыдатаў адначасова неабходна, каб ніхто не казаў, што камусьці прадастаўляюцца няроўныя ўмовы для агітацыі.
Пра вынікі рэгістрацыі Ярмошына распавядзе на прэс-канферэнцыі 24 жніўня, інфармуе БелаПАН.
Дарэчы, 22 жніўня стала вядома, што шэраг вядомых апазіцыйных палітыкаў не прайшлі рэгістрацыю. У гэты шэраг трапілі лідар руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, прадстаўнік кампаніі "Гавары праўду!" Міхаіл Пашкевіч, былы старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч ды іншыя. А вось лідары Партыі БНФ і АГП Аляксей Янукевіич і Анатоль Лябедзька, былыя дэпутаты парламента Валерый Фралоў і Ўладзімір Навасяд, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і Аляксандр Стральцоў зарэгістраваныя кандыдатамі.
Пасведчанні кандыдаты павінны атрымаць на працягу двух дзён. Пачынаць агітацыйную кампанію кандыдат можа з дня рэгістрацыі. Гэтая кампанія працягнецца па 22 верасня ўключна.
Фота — bymedia.com