Сёння зборная Беларусі сустрэнецца з камандай Босніі і Герцагавіны
Падапечныя Бернда Штанге атрымаюць шанец на рэванш за пройгрыш у Мінску.
Нацыянальныя зборныя Беларусі і Босніі і Герцагавіны згуляюць у межах адборачнага турніру на чэмпіянат Еўропы 2012 года. У мінулую суботу каманды ўжо сустракаліся ў Мінску. Тады беларусы саступілі з лікам 0:2. Ад сённяшняй сустрэчы напрамую залежыць магчымасць выхаду ў плэй-оф. Зборная Босніі на дадзены момант займае другі радок табліцы з 13 ачкамі. У Беларусі трэцяя пазіцыя і 12 пунктаў, аднак на гульню менш.
Судзіць сустрэчу, якая пройдзе ў горадзе Зеніца, будзе брыгада англійскіх арбітраў. Пачатак прамой трансляцыі на канале ОНТ у 21.05.