Шалкевіч заклікаў беларусак вяртацца з Варшавы ў Ваўкавыск і Слонім (фота)
25 сакавіка ў Варшаве прайшоў канцэрт барда Віктара Шалкевіча.
Ён быў прымеркаваны да Дня Волі. Гродзенскі бард, акцёр, паэт і шоўмэн выканаў свае лепшыя творы. А ў перапынках паміж песнямі расказваў цікавыя гісторыі і жартаваў.
Паводле словаў шоўмэна, усе "самыя прыгожыя дзяўчыны з Беларусі з’ехалі ў Варшаву і ім ужо час вяртацца назад — у Ваўкавыск і Слонім".