Шэсце ў Курапаты запланавалі на 28 кастрычніка
Заяўкі на правядзенне традыцыйнай акцыі на Дзяды падалі ў Мінгарвыканкам і ў Мінаблвыканкам.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміў намеснік старшыні партыі КХП БНФ Юрась Беленькі. Ён сказаў, што фармат адзначэньня будзе такім, як і летась.
6 кастрычніка сябры КХП БНФ правялі ў Курапатах талаку, прыбралі мемарыял перад Дзядамі. Яшчэ адну талаку зладзяць напярэдадні самога свята.