Школьнік знайшоў пнеўматычны пісталет і стрэліў у вока таварышу
Здарэнне адбылося ў Крупскім раёне Мінскай вобласці.
Хлопцы вярталіся дахаты са школы, калі адзін з іх, 15-гадовы, паказаў пісталет. Ён стрэліў і патрапіў у вока 13-гадоваму таварышу. З траўмай вока яго шпіталізавалі, ім займаюцца медыкі.
БЕЛТА паведамляе, што "стралка" затрымалі, распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства". Хлопец сцвярджае, што пнеўматычны пісталет ён знайшоў у пачатку зімы.