Школьныя бібліятэкі абновяць творамі “няправільных” пісьменнікаў?

На думку намесніка міністра Віктара Якжыка, кніжныя запасы ў школах далёка не ў гаротным стане. Аднак чыноўнік мяркуе, што трэба абнавіць пазавучэбную літаратуру. З яго словаў, гэта могуць быць кніжкі, перш за ўсё выпушчаныя айчыннымі выданнямі. У тым ліку гэта могуць быць творы сябраў неафіцыйнага Беларускага саюза пісьменнікаў, перадае БелаПАН.