Штанге выклікаў у зборную варатара Гамялько і паўабаронцу Няхайчыка
Футбалісты маладзёжнай зборнай мусяць умацаваць галоўную каманду перад матчам з Албаніяй.
Гульцы "маладзёжкі" — варатар маскоўскага "Лакаматыва" Арцём Гамялько і паўабаронца барысаўскага БАТЭ Павел Няхайчык — выкліканы ў нацыянальную футбольную зборную напярэдні адборачнага матча чэмпіянату Еўропы-2012 з камандай Албаніі. Ён адбудзецца 26 сакавіка ў Тыране.
Галоўны трэнер зборнай Бернд Штанге пайшоў на гэты крок з-за таго, што траўмы атрымалі варатар Юрый Жаўноў і паўабаронца Аляксандр Глеб. Таксама траўмаваныя нападаючыя Віталь Кутузаў і Віталь Радыёнаў. Цімафей Калачоў і Сяргей Карніленка прапусцяць матч з-за дыскваліфікацыі, паведамляе БЕЛТА.
Наша каманда ў аўторак вылятае ў Турцыю, а 25-га сакавіка — у Албанію. Летась у дамашнім матчы беларусы перамаглі албанцаў з лікам 2:0. Цяпер беларуская зборная мае 8 ачкоў і займае 2-е месца ў групе D, на ачко болей у Францыі.