Што такое “здрада дзяржаве” паводле Крымінальнага кодэксу?
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, менавіта па гэтым артыкуле абвінавачваюць затрыманых на Віцебшчыне грамадских актывістаў.
Андрэй Гайдукоў (на здымку) з Наваполацка знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску. Ілля Багданаў з Полацка выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.
Слесара з Віцебска вінавацяць у "здрадзе дзяржаве"
Маці Андрэя Гайдукова: "Я не веру, каб ён мог здрадзіць Радзіме, ён сапраўдны патрыёт Беларусі".
Артыкул 356 КК РБ. Здрада дзяржаве.
1. Выдача замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама звестак, якiя складаюць дзяржаўныя сакрэты іншых дзяржаў, перададзеных Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, альбо шпіянаж, альбо агентурная дзейнасць, альбо пераход на бок ворага падчас вайны або ўзброенага канфлікту, альбо іншае аказанне дапамогі замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку ў правядзенні дзейнасці на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, наўмысна здзейсненыя грамадзянінам Рэспублікі Беларусь (здрада дзяржаве), — караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад сямі да пятнаццаці гадоў.
2. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, спалучаныя з забойствам, — караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад дзесяці да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвым зняволеннем, або смяротным пакараннем з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Заўвага. Асоба, якая ўчыніла дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, а таксама артыкуламі 3561, 358 і 3581 гэтага Кодэкса, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, калі яна добраахвотна заявіла дзяржаўным органам аб учыненых ім дзеяннях, спыніла дзейнасць на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і аказала садзейнічанне ў прадухіленні шкодных наступстваў.
Артыкул 356-1. Усталяванне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы
Усталяванне грамадзянінам Рэспублікі Беларусь супрацоўніцтва на канфідэнцыйнай аснове са спецыяльнай службай, органам бяспекі або разведвальным органам замежнай дзяржавы пры адсутнасці прыкмет здрады дзяржаве — караецца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.
Фота — svaboda.org