Швейцарскія СМІ апублікавалі расцэнкі мясцовых кілераў
Асновай для яго стала крымінальная хроніка апошніх гадоў.
Як паведамляе сайт NEWSru.com, лічбы "крывавых ганарараў" моцна адрозніваюцца. Прычым паліцыянта часам можна "замовіць" усяго за некалькі тысяч долараў.
Сума, якую атрымлівае кілер, залежыць ад таго, хто бярэцца за працу, а таксама ад складанасці задачы і ад асабістай дамоўленасці. Напрыклад, у кантоне Жэнева муж замовіў забойства сваёй жонкі тром выхадцам з Косава. Ён абяцаў ім заплаціць 400 тысяч франкаў (швейцарскі франк амаль роўны долару).
У іншым выпадку цешча і жонка замовілі забойства мужа за 50 тысяч франкаў. А гаспадар рэстарана заплаціў 20 тысяч за ліквідацыю свайго канкурэнта.
Наёмных забойцаў не спыняе нават пагроза суровага пакарання. Так, у выпадку забойства мужа за грошы жонкі і цешчы кілер атрымаў 16 гадоў турмы, як і жонка ахвяры.
Фота — omsk.sibnovosti.ru