Швейцарыя прагаласавала супраць паўсюднай забароны палення

Згодна з папярэднімі вынікамі, 55% удзельнікаў галасавання выказаліся супраць таго, каб паленне забаранялі практычна паўсюдна, паведамляе РИА Новости са спасылкай на швейцарскую вяшчальную карпарацыю SRG SSR.

У Швейцарыі з 2010 года дзейнічае закон, які не дапускае паленне ў закрытых грамадскіх памяшканнях. З новай ініцыятывай супраць пасіўнага палення выступіла Швейцарская асацыяцыя па барацьбе з захворваннямі лёгкіх. Аўтары заканадаўчай ініцыятывы сцвярджаюць, што істотныя абмежаванні на паленне ўжо прывялі да зніжэння колькасці інфарктаў на 20%. Аднак грамадзяне краіны хутчэй за ўсё не падтрымаюць больш жорсткія антытытунёвыя захады.