Сінод Беларускай Праваслаўнай царквы прысароміў пінскага святара
Прычынай стаў рапарт Архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана.
Як паведамляе сайт religia.by, айцец Міхаіл без згоды кіраўніка прывёз мошчы Святой Матроны Маскоўскай у сваю царкву. У выніку Святы Сінод БПЦ прысароміў непаслухмянага святара і папярэдзіў аб магчымым зняцці з пасады настаяцеля за парушэнне царкоўнай дысцыпліны.