Сіноптыкі: у пятніцу па ўсёй краіне чакаюцца моцныя снегапады
У чацвер ападкі прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі краіны.
Удзень месцамі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях прагназуецца моцны снег, магчымы слабы галалёд. Вецер усходні 3-8 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 2-8 градусаў марозу, у дзённыя — ад нуля да 5 градусаў ніжэй за нуль, інфармуе БЕЛТА.
Таксама сіноптыкі папярэджваюць, што ў пятніцу на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцныя снегапады.