Сірыйскія паўстанцы заявілі, што забілі расійскага генерала
Яны называюць яго імя і прозвішча — Уладзімір Каджыеў. Ён, нібыта, працаваў дарадцам міністра абароны Сірыі.
У эфіры тэлеканала "Аль-Арабія" дэманструецца пасведчанне генерала. Праўда, называюцца розныя варыянты прозвішча. Таксама паведамляецца, што быў забіты перакладчык расійскага генерала. У Мінабароны Расіі заяўляюць, што генерала Каджыева альбо генерала з падобным прозвішчам у расійскай арміі няма, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, у Сірыі з сакавіка 2011 года працягваюцца баявыя дзеянні паміж паўстанцамі і ўрадавымі сіламі. Пакуль ніводны бок не атрымаў вырашальнай перавагі. Паводле дадзеных ААН, ахвярамі канфлікту ў Сірыі сталі ўжо каля 16 тысяч чалавек.