Скрадзены залаты ключык Бураціна знаходзіцца ў Беларусі?
Да такой высновы прыйшлі расійскія праваахоўнікі, якія апыталі каля 30 сведкаў.
Скрадзены ў Санкт-Пецярбургу рэквізіт з вядомага дзіцячага фільма "Бураціна” можа знаходзіцца ў Беларусі, паведамляе сайт baltinfo.ru. Нагадаем, залаты ключык казачнага персанажа знік 5 траўня на вечары памяці рэжысёра гэтага фільма Леаніда Нячаева.
Як высветлілі праваахоўнікі, ключык (ён, дарэчы, быў выраблены з латуні) на замову быў выкрадзены маскоўскай актрысай, якая ўжо пераправіла здабычу ў Беларусь. Цяпер пецярбургскія паліцэйскія вырашаюць з беларускімі калегамі, як сумеснымі намаганнямі вярнуць на месца памятны рэквізіт з папулярнай казкі.
"Прыгоды Бураціна" — савецкі двухсерыйны музычны фільм, зняты па матывах казкі Аляксея Талстога "Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна" ў 1975 годзе.