Следства: Лідар віленскіх беларусаў забіў сябе з-за растраты сродкаў ЕС

Нагадаем, што беларускага грамадскага дзеяча, прэзідэнта Асацыяцыі беларускіх арганізацый Літвы і кіраўніка клуба "Сябрына" Рамана Вайніцкага знайшлі мёртвым 6 сакавіка.

Следчым найбольш рэальнай зараз падаецца не версія жорсткага забойства, а інсцэніраванае самагубства. Верагодная прычына — растрата грошай Еўрасаюза, вылучаных на школу імя Францішка Скарыны, піша ru.delfi.lt.

Следчыя звярнулі ўвагу на тое, што перад смерцю, нібы прадчуваючы яе, Вайніцкі паклапаціўся пра сям'ю: заплаціў за год наперад за кватэру, па запавеце пакінуў кватэру сыну. Таксама былі знойдзеныя доказы таго, што Вайніцкі сам купіў скотч, якім у склепе быў залеплены яго рот.

Фота — delfi.lt