Слонімская школьніца зрабіла сабе сукенку з беларускіх грошай
На свой убор, сканструяваны спецыяльна для школьнага конкурсу, старшакласніца выдаткавала крыху болей за пяць тысяч рублёў.
Адным з этапаў конкурсу “Каралева Восені-2011”, які прайшоў у СШ № 8 горада Слоніма, стаў выраб убору з падручных сродкаў. Большасць канкурсантак звыкла выкарысталі: газеты, каляровую паперу і смеццевыя пакеты.
А вось дзесяцікласніца Кацярына Каталава вырашыла ўразіць суддзяў сукенкай з білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Дзяўчына апранулася ў купюры вартасцю ў 20, 50 і 100 рублёў, перадае region4.by