Спецкамісія не высветліла прычыны катастрофы верталёта пад Паставамі
Нагадаем, памежны верталёт AS 355NP Ecureuil разбіўся ў кастрычніку мінулага года.
Загінуў экіпаж і здымачная група тэлерадыёаб'яднання "Саюз" — агулам пяць чалавек. Праз некалькі дзён пасля катастрофы ў эфіры Першага тэлеканала старшыня Дзяржпамежкамітэта Ігар Рачкоўскі паведаміў, што, па папярэдніх звестках, яе прычынай была тэхнічная няспраўнасць, нагадвае БелаПАН.
Фота — belaruspartisan.org