Спевакі з Арменіі байкатуюць "Еўрабачанне" ў Баку

Армянскія спевакі выступілі з адмысловай заявай, інфармуе ВВС. Яна накіраваная Саюзу еўрапейскіх вяшчальнікаў і Грамадскай тэлекампаніі Арменіі. Дакумент падпісалі больш за 20 вядомых армянскіх выканаўцаў.

Аўтары звароту адзначаюць, што гатовыя прыняць удзел у "Еўрабачанні-2012", калі Саюз еўрапейскіх вяшчальнікаў вырашыць правесці яго ў любой іншай краіне. Нагадаем, што конкус павіенн прайсці ў траўні ў сталіцы Азербайджана.