Справу экс-прэм’ера Украіны Юліі Цімашэнка могуць перагледзіць
Пра такую магчымасць заявіў украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч.
Справу могуць перагледзіць пасля прыняцця ў другім чытанні крымінальна-працэсуальнага кодэксу. Са словаў Януковіча, ён вельмі зацікаўлены ў вырашэнні гэтага пытання, інфармуе РИА Новости.
Юлія Цімашэнка адбывае пакаранне ў харкаўскай калоніі. Суд прыгаварыў яе да сямі гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе. Паплечнікі былога кіраўніка ўкраінскага ўраду сцвярджаюць, што стан яе здароўя за час знаходжання за кратамі істотна пагоршыўся — яна не можа самастойна перасоўвацца цераз праблемы са спінай.