“Справядлівы свет” адзначыў дзень народзінаў Уладзіміра Леніна
22 красавіка беларускія левыя ўсклалі кветкі да помніку правадыру сусветнага пралетарыяту на плошчы Незалежнасці ў Мінску.
На плошчы знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, перадае БелаПАН. Яны не заміналі ўскладаць кветкі, аднак папярэдзілі лідара партыі Сяргея Калякіна пра недапушчальнасць правядзення несанкцыянаваных мерапрыемстваў.
На думку палітыка, святкаванне дня народзінаў Леніна не разыходзіцца з курсам на мадэрнізацыю партыі “Справядлівы свет”.
“Для беларусаў Ульянаў-Ленін з’яўляецца вялікім чалавекам. Калі б яго не было, мы сёння былі губерняй або Паўночна-Заходнім краем Расійскай Федэрацыі”, — сказаў Сяргей Калякін.