"Справядлівы свет" — за справядлівасць для арыштаваных

Пра гэта Udf.by заявіў старшыня партыі Сяргей Калякін.

Для гэтага беларускія левыя будуць выкарыстоўваць розныя формы і метады працы: правядзенне пікетаў салідарнасці, збор подпісаў за вызваленне палітвязняў, накіраванне лістоў пратэсту ў органы пракуратуры супраць канкрэтных фактаў парушэнняў правоў чалавека.

Акрамя таго, адзначыў Калякін, вельмі важна аб'ектыўна інфармаваць беларусаў і міжнародную супольнасць "аб выбарчай кампаніі і яе выніках, падзеях 19 снежня 2010 года і аб развіцці сітуацыі ў краіне".