Спрэчка на скрыню гарэлкі скончылася смерцю мужчыны і каня

У вёсцы Рубель двое мужчын паспрачаліся, у каго конь мацнейшы. Яны прычапілі вазы адзін да аднаго, і запрэжаныя ў іх кані цягнулі ў розныя бакі. У выніку, перамог конь 31-гадовага вяскоўца. Паводле дамовы, ён мусіў атрымаць скрыню гарэлкі. Аднак мужчына не хацеў яго аддаваць, бо падчас "спаборніцтваў"... здох яго конь. Тады пераможца збіў свайго знаёмага нагамі і рукамі — ад атрыманых траўмаў той памёр у лякарні.

Як паведамляе газета "СБ. Беларусь сегодня", суд Столінскага раёна асудзіў вяскоўца на 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дома ў яго засталося чацвёра малых дзяцей.