Сродкі на рэканструкцыю гродзенскага Старога замка можа даць Еўрасаюз

Гэта максімальная сума бюджэта ў рамках праграмы транспамежнага супрацоўніцтва “Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013”. Праект “Беласток-Гродна – сучасныя музеі” у праграму заявяць да канца верасня бягучага году.

Папярэдні праект рэканструкцыі Старога замка зацвердзілі ў 2007 годзе. Працы планавалася распачаць у 2008 годзе, аднак гэта не было зроблена праз нястачу сродкаў.

На фота праект рэканструкцыі Старога замка, які належыць архітэктару «Гроднаграмадзянпраект»Уладзіміру Бачкову.