Стала вядомая першая дваццатка самых прыбытковых беларускіх ААТ

Аб'ём прыбытку акцыянернага таварыства адкрытага тыпу з Салігорска за мінулы год склаў 9 трыльёнаў рублёў (больш за 1 млрд 100 млн долараў; у 2010 годзе было менш за 2 трыльёны рублёў).

На другім месцы — БелАЗ з 2 трыльёнамі 766 мільярдамі рублёў прыбытку (у 2010 годзе было 315 млрд), у МАЗа — 2 трыльёны (у 2010-м — 250 млрд).

Прыбытак, які за 2011 год зарабіў Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, аказаўся ўдвая меншым за паказчыкі 2010 года. У выніку, прадпрыемства ў топ-20 не патрапіла.

Цалкам спіс 20 самых прыбытковых ААТ можна паглядзець тут

Фота — bymedia.net