Сталі вядомыя ўладальнікі Нацыянальнай музычнай прэміі (спіс)
Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу ў галіне эстраднага мастацтва аб'явілі ў сераду на гала-канцэрце ў Палацы спорту.
Уладальнікамі Нацыянальнай музычнай прэміі сталі:
у намінацыі "Лепшая песня года" — Ларыса Грыбалёва ("Не крыўдзі мяне"),
"Лепшы поп-выканаўца" — Саша Нема,
"Лепшы рок-выканаўца (калектыў)" — гурт Open Space,
"Лепшы джаз-выканаўца (калектыў)" — гурт Apple Tea Jazz Band,
"Лепшы этна-фолк-выканаўца (калектыў)" — гурт "Стары Ольса",
"Адкрыццё года" — гурт IOWA,
"Лепшы аўтар музыкі" — Герман ("У цішыні світання"),
"Лепшы аўтар слоў" — Яраслаў Ракіцін ("Чуеш, я іду да цябе"),
"Лепшы аранжыроўшчык" — Юрый Вашчук,
"Лепшая беларускамоўная песня года" — Анатоль Ярмоленка ("Прыязжайце да нас у Беларусь"),
"Лепшы музычны альбом" — гурт "Тяни-Толкай" ("Мне з табою пашанцавала"),
"Лепшая песня (музычны альбом) для кіно, тэлебачання" — гурт "Драм Экстазі" (музыка для фільма "Селітра № 7"),
"Лепшы канцэрт года" — гурт "Без білета" (канцэрт "Зорка"),
"Лепшы гастрольны тур" — Аляксандр Саладуха ("Берагі"),
"Лепшы кліп года" — гурт "Лермант" ("Прыгажосць"),
"Лепшы журналіст (музычны крытык)" — Сяргей Андрыянаў,
"Лепшы прадзюсар" — Уладзімір Кубышкін,
"За ўнёсак у развіццё сучаснай музыкі" — Якаў Навуменка,
"Зорачка года (лепшы юны выканаўца)" — Аляксандра Лакціёнава.
Былі ўручаны таксама спецыяльныя прызы журы. Прычым, "Надзею года" атрымала Алёна Ланская, якая ў наступным годзе прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні".
БЕЛТА нагадвае, што Нацыянальная музычная прэмія праводзіцца ў Беларусі ў другі раз. Яе арганізатары — Міністэрства культуры і Сталічнае тэлебачанне.
На здымку: Ларыса Грыбалёва. Фота — bymedia.net