Сталічных медыкаў звадзілі на экскурсію ў турму на вуліцы Валадарскага

Цяпер турму наведалі праўдстаўнікі Мінздароўя, галоўныя лекары мінскіх клінік ды іх намеснікі. Гэтым візітам у следчы ізалятар №1 Генеральная пракуратура працягвае антыкарупцыйную прафілактычную кампанію сярод чыноўнікаў. 


Наведвальнікі агледзелі памяшканні СІЗА, камеры, дзе знаходзяцца падследныя, у тым ліку жанчыны і непаўналетнія. Глядзець зверху праз краты на прагулку вязняў ва ўнутраным двары турмы ніхто з медыкаў не захацеў. Вельмі неахвотна яны зазіралі і заходзілі ў адкрытыя для экскурсіі камеры, адзначае БелаПАН


Прадстаўнікі МУС  прапанавалі, каб медыкі задалі ім пытанні. Аднак, на дзіва, ніхто з іх не спытаў пра медыцынскае забеспячэнне вязняў. Затое медыкаў цікавіла, ці былі ўцёкі з ізалятара і якая сітуацыя з карупцыяй у сістэме Міністэрства адукацыі.