Сталы прадстаўнік Лівіі пры Еўрасаюзе перайшоў на бок паўстанцаў
Хадэйба Аль-Хадзі ў чацвер абвясціў пра рашэнне болей не прадстаўляць рэжым у Трыпалі.
Ён заявіў, што мае намер служыць народу Лівіі ў яго барацьбе за дэмакратыю, прававую дзяржаву ў імя выратавання краіны. Такое рашэнне выклікала ўхвалу і падтрымку вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, паведамляюць інфармагенцтвы.