Станіслава Шушкевіча выклікалі на допыт у пракуратуру з-за выбуху

Таксама палітык паведаміў агенцтву БелаПАН, што атрымаў тэлефонны званок, быццам яго выклікаюць сведкам па справе пра выбух у мінскім метро. У адказ Шушкевіч заявіў, што ў гэты дзень быў у Брусэлі, у Еўрапарламенце, і яму цяжка штосьці сведчыць па выбуху. 


Пасля, кажа экс-кіраўнік Вярхоўнага Савета, яму патэлефанаваў іншы чалавек, які запрасіў яго на гутарку. Нагодай называліся выказванні палітыка ў інтэрнэце. Шушкевіч адзначыў, што ён не ведае, што пра яго піша інтэрнэт і таму не ведае, пра што яго будуць пытаць.


Палітык дамовіўся, што прыйдзе ў пракуратуру 18 траўня разам з адвакатам.