Станіслаў Багданкевіч лічыць, што Беларусь не мае шансаў атрымаць крэдыт МВФ

На думку Багданкевіча, Міжнародны валютны фонд не пабачыў рэальных крокаў беларускіх уладаў па рэфармаванню эканомікі. Ён адзначае, што Нацбанк Беларусі па-ранейшаму выконвае функцыі бюджэта, фінансуючы дзяржпраграмы, паведамляюць інфармагенцтвы. Станіслаў Багданкевіч таксама мяркуе, што захаванне такой палітыкі беларускіх уладаў прывядзе толькі да паглыблення крызісу.

Нагадаем, што рашэнне па крэдыту для Беларусі МВФ можа прыняць ужо ў бліжэйшы панядзелак.