Старшынём суда над тэрарыстамі будзе адзін з кіраўнікоў Вярхоўнага суда

Крымінальную справу пра тэракт на станцыі "Кастрычніцкая" мінскага метро, у выніку якога загінула 15 чалавек, будзе разглядаць Вярхоўны суд. Яна налічвае 550 тамоў і з’яўляецца ўнікальнай для нашай краіны, паведамляе “Радыё Свабода”. На лаву падсудных трапяць Дзмітрый Канавалаў і Улад Кавалёў. Абодвух абвінавачваюць у тэрарыстычнай дзейнасці.

Нагадаем, што выбух на станцыі метро “Кастрычніцкая” адбыўся 11 красавіка. Акрамя 15 загінуўшых раненні рознай ступені атрымалі больш за сто чалавек.