Старшыня АБСЕ выказаў спачуванні ў сувязі з выбухам у Мінску
Аўдронюс Ажубаліс: "Выказваю шчырыя спачуванні народу Беларусі пасля выбуху, асабліва сем'ям загінулых і параненых".
Старшыня АБСЕ, кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс выказаў спачуванні ў сувязі з выбухам у мінскім метро. Як паведамляе карэспандэнт ІА REGNUM, у распаўсюджанай заяве МЗС Літвы гаворыцца, што Ажубаліс "выказвае спачуванні народу Беларусі".