Стартуе другая літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца

Права прапаноўваць кнігі для ўключэння ў лонг-ліст прэміі маюць: сябры журы, дырэктары выдавецтваў, кіраўнікі творчых суполак і пісьменніцкіх арганізацый, лаўрэаты прэміі папярэдніх гадоў. Заяўкі прымаюцца да 28 снежня. Лонг-ліст прэміі будзе абвешчаны напачатку 2013 года.

Сярод узнагародаў прэміі імя Ежы Гедройца ― магчымасць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпендыі і запрашэнні ў еўрапейскія дамы творчасці.

Даведка Еўрарадыё. Ежы Гедройц (Erzy Gedroyc, 1906 – 2000) ― публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыжскага грамадска-палітычнага часопіса “Kultura” на польскай мове. Нарадзіўся ў 1906 годзе ў Мінску. У сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх адносінаў паміж Польшчай, Беларуссю, Літвой і Украінай.