Страты японскага аператара "Фукусімы" склалі 12 мільярдаў долараў
Кампанія-аператар АЭС "TEPCO" завяршыла год у глыбокім "мінусе". Яе страты з-за аварыі падлічыла японская дзелавая газета Nikkei.
Сумарныя выдаткі за 12 месяцаў перавысілі 12 мільярдаў долараў.
Афіцыйная справаздача кампаніі пакуль не апублікавана. Агульная сума кампенсацый, якія павінна будзе яшчэ выплаціць TEPCO, пакуль невядомая.
Нагадаем, раней TEPCO звярнулася да ўрада Японіі з просьбай дапамагчы выплаціць кампенсаванні пацярпелым, паведамляе Agence France-Presse.
.